Аграрии Островетчины получили награды на областном торжестве, приуроченном ко Дню работников сельского хозяйства

Каля 200 работнікаў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны, у тым ліку і нашых землякоў, адзначылі на ўрачыстым свяце з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Словы падзякі і прызнання за няпростую працу прысутным адрасаваў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак. А важкім дапаўненнем сталі заслужаныя ўзнагароды.
Нагрудны знак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” атрымала першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Вольга Умрыхіна. Падзякай міністра гэтага галіновага ведамства адзначана загадчык склада КСУП “Гудагай” Алена Лапшэвіч.
На свяце аграрыяў таксама падвялі вынікі абласнога спаборніцтва ў шматлікіх катэгорыях і ўзнагародзілі пераможцаў. Так, лепшым сярод камбайнераў кормаўборачных комплексаў стаў механізатар КСУП “Гудагай” Сяргей Урлік, а яго калега Уладзімір Вянгроўскі – сярод вадзіцеляў. Другое месца сярод жывёлагадоўчых комплексаў і ферм па вытворчасці ялавічыны з пагалоўем не менш за 2 тысячы галоў атрымаў комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы КСУП “Гервяты” (начальнік Сяргей Палачанскі). А галоўны ветэрынарны ўрач гэтай гаспадаркі Гражына Саўко заняла 3-е месца сярод спецыялістаў свайго профілю. “Бронзу” сярод заатэхнікаў-селекцыянераў прысудзілі Ірыне Кузьміцкай з МТК “Германішкі” КСУП “Гудагай”. Другі вынік у вобласці сярод аператараў па дарошчванні (адкорме) жывёлы заняла Галіна Худалеева з комплекса па адкорме КСУП “Гервяты”.
Сярод сельгасарганізацый з валавым намалотам збожжа і кукурузы на зерне ў бункернай вазе да 10 тысяч тон адным з лепшых у вобласці прызнаны РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. Дыплом і грашовую прэмію ў памеры 125 базавых велічынь уручылі яго дырэктару Дзянісу Кірпе.
Не забылі ў гэты дзень і пра ветэранаў сельскагаспадарчай галіны, якія аддалі ёй шмат гадоў. На ўрачыстасці ўшанавалі былога начальніка Астравецкай раённай ветэрынарнай станцыі Уладзіміра Карповіча.
Віншуем землякоў з узнагародамі!
Текст: Алёна Ганулич
