вадзіцелем, які першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа, стаў Анатоль Якубцэвіч

На ўборцы новага ўраджаю на Астравеччыне з’явіліся першыя “тысячнікі” сярод вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных установак.
Павіншаваць лідараў уборачнай кампаніі прама ў поле і на зернесушылку прыехалі старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас, першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Карніла, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Юрый Адула, старшыні КСУП “Гудагай” Эдуард Садоўскі і РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніс Кірпа.
Так, вадзіцелем, які першым у раёне перавёз тысячу тон збожжа, стаў Анатоль Якубцэвіч з саўгаса “Падольскі”. Пераможцамі сярод аператараў зернесушыльных установак, якія перасушылі больш за 2 тысячы тон зерня, сталі Вадзім Адамковіч і Віталь Андрушкевіч з КСУП “Гудагай”.
Словы падзякі адрасавалі пераможцам прадстаўнікі ўлады і прафсаюзы.
– Ваша работа ўплывае на вынік уборачнай кампаніі як вашага сельгаспрадпрыемства, так і ўсяго нашага раёна, – адзначыў старшыня райвыканкама Сяргей Мядзвецкас. – Вялікі дзякуй за добрую працу і так трымаць!