+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
Главная » Новости » 04. 07. 2024

Чым здзіўлялі гасцей на падворках гаспадарак раёна ў Дзень Незалежнасці

Хлебасольна, песенна і прыгожа віталі на падворках гаспадаркі раёна шаноўных гасцей на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Мядзвецкасам і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Генадзем Бычко.

Прыгожа аформленыя тэматычныя зоны, бульбачка новага ўраджаю і саспелыя каласы, кампазіцыі з кветак – па ўсім бачна было, што падворкі належаць дбайным і працавітым гаспадарам. Саўгасаўцы ў Астравец з сабой прывезлі сапраўдных цялят – паглядзець на гэтых малышоў падыходзіла шмат цікаўных.

Гасцей на падворках сустракалі не толькі кіраўнікі гаспадарак, але і старшыні мясцовых сельскіх Саветаў, прадстаўнікі мясцовай культуры.

“Мы беларусы – мірныя людзі” – гэтым радком гімна прывітаў гасцей дырэктар РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Дзяніс Кірпа.  Старшыня райвыканкама і яго намеснікі пазнаёміліся з маладой і дружнай камандай гэтай гаспадаркі, а таксама паслухалі песні ў выкананні непараўнальнай “Кемяліны”. На памяць гасцям уручылі салодкія грыбы, якія, відаць, выраслі ў рытанскіх лясах.