+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
Главная » Новости » 04. 07. 2024

Урачыстае шэсце да Дня Незалежнасці прайшло на вуліцах Астраўца

Адным з самых відовішчных і ўзнёслых момантаў святкавання Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала ўрачыстае шэсце “Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці”.

Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна з гонарам крочылі па вуліцах горада, усміхаючыся гледачам і махаючы сцягамі, зялёна-чырвонымі шарыкамі ці ўздымаючы букеты палявых кветак над галавой. Нашы продкі, наш народ – пераможцы! Мы жывём у свабоднай краіне і ўпэўнена крочым далей насустрач будучыні.